Рэдкія жывёлы Кітая
  2011-08-19 17:05:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вельмі прыгожы і вядомы запаведнік мангравых лясоў, які знаходзіцца недалёка ад порта Дунчжай у паўночна-ўсходняй частцы горада Хайкоу на востраве Хайнань. Яго плошча – 3338 га. Гэта тыповы прадстаўнік трапічных джунгляў, мангравыя лясы можна ўбачыць усюды ў гэтым раёне. Запаведнік «Мангравы лес» таксама называюць «раем для птушак». Тут гняздуецца каля 160 відаў птушак, у тым ліку, многі рэдкія пералётныя. Дарэчы, гэта запаведнік не толькі мангравых лясоў, але і водна-балотных угоддзяў, якія маюць міжнароднае значэнне, галоўным чынам, як месца пражывання вадаплаўных птушак.

Іншымі словамі, запаведнікі адыгрываюць важную ролю ў павелічэнні папуляцыі, захаванні і ахове разнастайнасці дзікіх, у тым ліку, рэдкіх жывёл.

Акрамя запаведнікаў, у Кітаі ствараюцца цэнтры разгадавання рэдкіх відаў жывёл. У Кітаі рэалізуецца 14 праектаў па выратаванні выміраючых відаў, сярод іх, напрыклад, Праект аховы вялікай панды і асяроддзя яе пасялення.

Рэалізуецца яшчэ адзін цікавы праект па выратаванні хайнанскіх аленяў элдзі. У мінулым гэтыя алені часта сустракаліся ў паўночна-ўсходняй Індыі, Бірме, Тайландзе і Камбоджы. Але сіямскі падвід практычна знік, індыйскі падвід, які захаваўся толькі ў Асаме, налічвае менш за 100 асобін.

Навакольнае асяроддзе і імклівае развіццё – вось дзве актуальныя праблемы, якія стаяць перад сучасным светам. Абарона відавой біяразнастайнасці, ахова навакольнага асяроддзя, дасягненне працяглага развіцця непарыўна звязаны з будучыняй і лёсам чалавецтва.


1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040