З 23 па 28 красавіка ў сталіцы Паднябеснай адбываецца Другі Міжнародны кінафестываль. Галоўная яго мэта – сцвердзіць Пекін цэнтрам развіцця азіяцкай кінаіндустрыі, зрабіць тут гэткі Галівуд па-кітайску. Прынамсі, пра гэта актыўна гавораць арганізатары ды і, ўласна, сам форум. На працягу тыдня ў розных кінатэатрах горада можна глядзець стужкі-пераможцы розных міжнародных кінафестываляў, такія як «Меланхолія» Ларса фон Трыера або «Экстрэмальна гучна і незвычайна блізка» Стывена Долдры, «Руды сабака» аўстралійскага рэжысёра Крыва Стэндэрса, «Хьюга» Марціна Скарсэзэ, трыумфатар «Оскара» -«Артыст» і многія іншыя.