Адной з галоўных падзей на фестывалі можна лічыць дэманстрацыю фільма-легенды Джэймса Кэмерана «Тытанік» у фармаце 4 dx. Заснаваны на базе 3d-тэхналогіі, фармат 4 dx дазваляе гледачам быць удзельнікамі тых працэсаў, што адбываюцца на экране: разам з кінагероямі можна адчуць вецер, ваду, пах, рухацца і змагацца з ворагамі, лётаць і гэтак далей.
Прыезд самога Джэймса Кэмерана – значны іміджавы акцэнт для Пекінскага кінафестывалю. Рэжысёр, аўтар легендарнага «Тытаніка» і «Аватара» стаў не толькі галоўнай персонай гэтага фестывалю, але і пасланнікам Галівуда ў Кітаі. Цікавасць Джэймса Кэмерана да новых тэхналогій і актыўнасць кітайскіх кінавытворцаў абяцаюць новыя праекты і развіццё індустрыі менавіта ў Паднябеснай. На прэс-канферэнцыі Джэймс Кэмеран выказаў спадзяванне на шырокае супрацоўніцтва з кітайскімі калегамі і адзначыў магчымасці ўдзелу кітайскага боку ў здымках працягу «Аватара» і іншых праектаў пад яго кіраўніцтвам.