Кітайская акрабатыка: прыгажосць і дасканаласць
  2013-01-31 17:42:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У кітайскай акрабатыцы ўпор робіцца на кантроль намаганняў і каардынацыю розных частак цела пры адначасовым захаванні гнуткасці, што дазваляе дамагчыся вельмі спрытных і прыгожых рухаў. Адным з элементаў, якія ўваходзяць у трэніроўку акрабатаў, з'яўляецца цігун. Гэты від традыцыйнай сістэмы фізічных практыкаванняў, блізкі да баявых мастацтваў, дазваляе выпрацоўваць неверагодна вытанчаныя і свабодныя рухі. У сістэме цігун таксама ёсць спецыяльная тэхніка дыхання, якая дазваляе павялічыць «ці» – жыццёвую энергію.

Кітайская акрабатыка шмат ўзяла з кітайскага народнага танца, а сёння ў народным танцы часта выкарыстоўваюцца розныя элементы кітайскай акрабатыкі. Напрыклад, танцоры, якiя выконваюць Танец дракона, валодаюць акрабатычнымі навыкамі, бо для таго, каб «ажывіць» велізарнага штучнага дракона, патрабуюцца акрабатычныя рухі. У іншых кітайскіх народных танцах ёсць таксама шмат акрабатычных момантаў. Паколькі кітайскі народны танец – частка кітайскага тэатральнага мастацтва, шматлікія элементы кітайскай акрабатыкі можна ўбачыць сёння таксама і ў кітайскім тэатры.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040