У "Кнізе кветак" вядомага кітайскага літаратара 16 стагоддзя Юань Чжунлана ёсць такія радкі: "Любаванню кветак больш за ўсё спрыяе чайная цырымонія, падчас якой вядзецца ціхая гутарка. А найгоршы спадарожнік – віно. І хаця чарка добрага віна больш прыемная нашаму страўніку, чым кубак чаю, душа кветак цураецца ўсяго грубага. Лепш здавольвацца сушанай садавіной, чым рабіць што-небудзь непрыемнае кветкам». Таму не дзіўна, што ў сучасным Кітаі кветкам адводзіцца такое ганаровае месца.
Сутнасць гэтага твору – "Ганарлівая ў шэрані царыца восені".
Хрызантэма – адна з чатырох высакародных раслін (разам з бамбукам, архідэяй і дзікай слівай мэй), галоўных у кітайскім жывапісу, на якіх будуецца навучанне розным прыёмам і тэхніцы валодання пэндзлем.
Хрызантэмы можна намаляваць у манахромнай гаме, выкарыстоўваючы адценні шэрага, розныя рыскі, разнастайнасць ліній, плямы мокрым і сухім пэндзлем.
Сапраўды, разнастайнасць сартоў гэтай расліны вялікая, таму на карцінах мы бачым зусім розныя па форме хрызантэмы.