
Гравюра са "Слова пра жывапіс з саду з гарчычнае зерне"

Архідэя сімвалізуе вясну, а хрызантэма – восень. Нягледзячы на гэта, дзве гэтыя кветкі можна сустрэць разам на адной карціне.
Існуе контурны прыём у напісанні хрызантэм і метад, калі пялёсткі пішуць мазкамі пэндзля. На гэтым скрутку кітайскі мастак прымяніў два падыходы ў адной тэме.

Восень – час збіраць ураджай. Часта кітайскія мастакі побач з хрызантэмамі малююць збан і кубкі з маладым віном, чайнік з гарбатай, жывых ці прыгатаваных да трапезы крабаў.

Часта ў кампазіцыі з хрызантэмамі прысутнічае агароджа, звычайны штыкетнік, як злучальны элемент карціны.


















