Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК
У пару, калі стомлена дрэмле прырода пад снегам,
Весткі з'явіліся з саду, першыя весткі вясны.
Там мэйхуа абудзілася – парасткі ўваскрэслыя
Раптам пад сонцам паўсталі, ружовай пакрытыя яшмай.
Напаўраскрытыя, лёгкія, заззялі пяшчотныя кветкі,
Тонкі, ледзь улоўны, ліецца навокала водар.
Нібы прыгажуня прыйшла, каб без клопату і без смутку
Тут жа, у садзе, прымерыць свой новы вясновы ўбор.
(Лі Цінчжаа, пераклад на беларускую мову Р.Мышкоўскага)