Пекінская капуста
  2013-07-18 16:38:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пекінская капуста як культурная расліна сфарміравалася на тэрыторыі Кітая. Пісьмовыя ўпамінанні пра яе адносяцца да V-VI стагоддзяў н.э. Важнае значэнне для кітайцаў гэты від мае і ў нашы дні, асабліва ў цэнтральнай і паўднёвай частцы краіны. Пекінская капуста, якая паходзіць з паўночных раёнаў Кітая, трапіла ў Карэю, а адтуль – у Японію і краіны Індакітая, дзе і па сённяшні дзень яна – адна з найбольш важных культур. На аснове вялікай колькасці мясцовых кітайскіх і японскіх гатункаў у сярэдзіне XX стагоддзя ў Японіі былі створаны камерцыйныя гатункі і гібрыды з высокай ураджайнасцю і скараспеласцю. У Еўропе і ЗША аж да пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя пекінская капуста вырошчвалася ў абмежаваных маштабах, і толькі ў апошнія гады яе вытворчасць стала перажываць сапраўдны бум, звязаны са з'яўленнем скараспелых японскіх гібрыдаў.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040