Пекінская капуста
  2013-07-18 16:38:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пекінская капуста холадаўстойлівая; яна можа быць качановай, ліставой і паўкачановай (з адкрытай верхавінкай). Лісце ў ніжняй частцы сакавітае, сабранае ў качаны, а самі качаны могуць дасягаць паўметровай даўжыні. Каляровыя адценні лісця бываюць рознымі – ад ярка-зялёнага да жоўтага, а на зрэзе качан капусты жоўта-зялёны.

Пекінскую капусту часта называюць салатнай, бо яе маладое далікатнае лісце сапраўды нагадвае лісце салаты. Аднак самае карыснае ў капусце – сок, а ён знаходзіцца ў ніжняй частцы качана, так што не варта гэту частку выкідаць. Наогул у пекінскай капусце соку значна больш, чым у іншых гатунках, а гатаваць з яе можна тыя ж самыя стравы, што і са звычайнай капусты. Яе можна квасіць, марынаваць і саліць; карэйцы гатуюць з яе знакамітую страву – кімчы. Без кімчы ў Карэі амаль ніхто не ўяўляе сабе абед ці вячэру – гэта страва заўсёды на стале. Карэйскія медыкі запэўніваюць, што ў такім выглядзе пекінская капуста прыносіць больш карысці, чым у свежым: у ёй з'яўляецца больш біялагічна актыўных рэчываў, а ўтрыманне вітамінаў павышаецца. Кажуць, што менавіта таму карэйскія пажылыя людзі маюць моцнае здароўе і доўга адчуваюць сябе бадзёрымі. Аднак не спяшайцеся ўключаць кімчы ў сваё меню: узровень захворванняў страўнікава-кішэчнага тракта ў Карэі – адзін з самых высокіх у свеце. І гэта пры тым, што для карэйцаў вострая ежа – звычайная справа!

 

Кімчы

Стравы з пекінскай капусты

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040