Абедзве кінакарціны таксама накіраваны на раней мала закранутыя бакі гэтых гістарычных падзей . У параўнанні з іншымі фільмамі , якія распавядаюць аб тым жа перыядзе , фільм « 1942 » ахоплівае больш шырокі гарызонт , адлюстроўваючы мысленне цэласнай нацыі , і ў той жа час звяртаючы ўвагу на індывідуальнае жыццё. У параўнанні са старымі ваеннымі фільмамі ў карціне «Сталінград» таксама ёсць змены . Раней у савецкіх фільмах нямецкія афіцэры маляваліся «дурнямі ў тоўстых акулярах» , але ў апошнія гады ўсё па-іншаму. Цяпер расійскія гледачы таксама прызнаюць той факт , што салдаты фашысцкай Германіі , як і вайскоўцы і простыя грамадзяне СССР , усе сталі ахвярамі праклятай вайны. «Сталінград » прыцягвае ўвагу да гісторыі кахання ў час вайны , прымушае паверыць у «надзею і любоў» . Такі пункт гледжання раней быў мала ўжыты ў расійскіх фільмах з сюжэтам аб Другой сусветнай вайне.
Кітайскія кінематаграфісты маюць вялікія спадзяванні на «Оскар» , у той жа час і расійскі фільм магчыма яшчэ больш блізкі да атрымання прэміі. Расійскія кінастужкі «Вайна і мір» , «Масква слязам не верыць» у свой час атрымалі прэмію «Оскар» за лепшы фільм на замежнай мове. У 1994 годзе « Стомленыя сонцам» таксама заваяваў «Оскар».
Першы расійска - амерыканскі сумесны фільм «Сталінград», у які Расія ўклала найбольшую колькасць сродкаў, зняты ў фармаце IMAX 3D . 10 кастрычніка фільм выйшаў у пракат адначасова ў Расіі, Беларусі і Украіне , да канца першага тыдня паказу кінакарціна сабрала 15,5 млн. долараў ЗША , стаўшы новым лідарам кінапракату сярод расійскіх фільмаў.