Адзін на паўмільёна
  2013-11-15 17:12:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На алімпійскай карце свету ажно да 1984 года Кітай заставаўся вялікай белай плямай. У 1978 годзе КНР абвяшчае курс палітыкі рэформ і адкрытасці, і, як вынік, у недалёкай будучыні разам з эканамічным і палітычным адбываецца таксама спартыўны прарыў. На летніх Алімпійскіх гульнях 1984 года ў Лос-Анджэлесе КНР не проста зарабляе свае першыя алімпійскія медалі – кітайская зборная выходзіць на 4-е месца ў агульнакамандным заліку з 32 медалямі. З гэтага часу спорт у Кітаі – справа дзяржаўнай важнасці, паколькі спартыўныя поспехі павінны пацвярджаць прэтэнзіі краіны на статус звышдзяржавы. Праз 24 гады Кітай пасуне ЗША са спартыўнага пастамента і стане першым у агульнакамандным заліку на Алімпіядзе ў Пекіне.

Першыя алімпійскія поспехі КНР у Лос-Анджэлесе былі вынікам новай сістэмы падрыхтоўкі спартсменаў, у якой галоўная стаўка рабілася на моладзь. Сярэдні ўзрост кітайскіх чэмпіёнаў Алімпіяды 1984 года ў адзіночных відах спорту – 23 гады, самаму «даросламу» было 27 гадоў. Для параўнання: сярэдні ўзрост залатых прызёраў з ФРГ, якая заняла на той Алімпіядзе 3-е месца, складаў 28 гадоў, а самаму старэйшаму з іх на той час ужо споўнілася 42. З тых часоў сістэма падрыхтоўкі алімпійскага рэзерву ў Кітаі не змяняецца, а толькі ўдасканальваецца. Як і ў эканоміцы, у спорце сацыялістычную мадэль Кітай развёў капіталістычнымі элементамі, спалучыўшы савецкую і амерыканскую спартыўныя мадэлі. Спорт у КНР цалкам ляжыць на плячах дзяржаўнага бюджэту, але ў той жа час гэта – прыбытковы бізнес, які актыўна прыцягвае спонсараў і рэкламадаўцаў.

У працэсе падрыхтоўкі алімпійскага рэзерву ў КНР галоўная роля аддаецца дзяржаўным спартыўным школам, якіх на сённяшні дзень больш за 15 тысяч. На ўсіх Алімпіядах, пачынаючы з 1984 года, іх выпускнікі складалі большасць сярод уладальнікаў медалёў. На Алімпіядзе ў Пекіне гэты паказчык дасягнуў максімальнага ўзроўню: ўсе 100 прызёраў – выпускнікі спартыўных школ, пераважна элітных, якіх у краіне 300. Менавіта ў іх адбіраюць самых таленавітых і перспектыўных дзяцей. Тут выхоўваюць будучых алімпійскіх чэмпіёнаў.

Адна з самых знакамітых элітных школ у КНР – пекінская школа Шычахай. З яе сцен выйшлі сем уладальнікаў алімпійскага золата. На прыкладзе гэтай школы можна прадэманстраваць адну з форм спалучэння савецкай і амерыканскай мадэляў падрыхтоўкі спартсменаў. У СССР навучанне ў спартыўных школах было бясплатным. У ЗША яно цалкам платнае, а нешматлікія таленавітыя дзеці атрымліваюць стыпендыю не ад дзяржавы, а ад спонсараў.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040