Адзін на паўмільёна
  2013-11-15 17:12:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2002 годзе кітайскую спартыўную супольнасць ашаламіла навіна аб тым, што дзесяць выхаванцаў Чэн'янскай спартыўнай школы прымалі забароненыя прэпараты, каб паказаць лепшыя вынікі на спаборніцтвах на правінцыйным узроўні. У 2006 годзе ў 15-гадовых лёгкаатлетаў, выхаванцаў Аньшанскай школы, выявілі ў крыві павышанае ўтрыманне гармонаў эрытрапаэтыну і тэстастэрону, якія ў даным выпадку ўжо разглядаюцца як допінг. Гэтыя выпадкі падштурхнулі Дзяржаўнае ўпраўленне па справах маладзёжнага спорту зрабіць больш жорсткімі меры па праверцы на допінг не толькі дарослых спартсменаў, але і дзяцей. Парушальнікаў чакаюць суровыя пакаранні: ад анулявання іх вынікаў да забароны ўдзельнічаць у спаборніцтвах. Трэнераў дзяцей, якія прымалі допінг, абавязваюць плаціць штраф і адхіляюць ад працы.

Заходняя прэса не раз называла метады трэніровак юных спартсменаў у Кітаі занадта суровымі. У 2005 годзе чатырохразовы алімпійскі чэмпіён па акадэмічным веславанні, брытанец Мэцью Пінсент у інтэрв'ю ВВС прызнаўся, што ён быў шакіраваны метадамі падрыхтоўкі гімнастаў ў школе Шычахай, калі трэнер падняў руку на хлопчыка, а дзяўчынка плакала, робячы стойку на руках. Сёння кіраўніцтва школы заяўляе, што з таго часу нічога падобнага на занятках не адбываецца, а трэнеры шукаюць асаблівы падыход да кожнага вучня. Зрэшты, Дзяржкіраванне па справах маладзёжнага спорту адзначае, што праблема цалкам не вырашана. У планах на 12-ю пяцігодку заяўлена, што метады многіх трэнераў застаюцца застарэлымі і грубымі, а ўдасканаленне трэніровачнага працэсу – адна з прыярытэтных задач.

Пры ўсіх існуючых недахопах усё ж нельга не канстатаваць, што за апошнія 30 гадоў дзіцячы спорт у Кітаі зведаў велізарныя змены. Практычна з нуля была пабудавана ўся інфраструктура. Поспехі кітайскіх атлетаў на міжнародных спаборніцтвах далі штуршок развіццю масавага дзіцячага спорту. На сённяшні дзень спортам у Кітаі займаецца каля 100 мільёнаў дзяцей, што рэальна спрыяе паляпшэнню здароўя нацыі. - Р -


1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040