Адзін на паўмільёна
  2013-11-15 17:12:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Школа Шычахай, як і іншыя элітныя спартыўныя школы ў Кітаі, знаходзіцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні, але не ўсе дзеці навучаюцца там бясплатна. Менш таленавітыя і перспектыўныя вучацца за кошт клапатлівых бацькоў, якія мараць убачыць сваіх дзетак на алімпійскім п'едэстале гонару. Плата за навучанне ў сярэднім 30 тысяч юаняў (4900 долараў) за год, уключаючы пражыванне і харчаванне.

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў лёс алімпійскіх медалёў па настольным тэнісе вызначаецца не на Алімпіядзе, а на спаборніцтвах паміж кітайскімі школамі

Да абеду выхаванцы наведваюць звычайныя ўрокі, пасля абеду па 4-5 гадзін трэніруюцца. Бацькам дазволена забіраць дзяцей толькі на выхадныя. Трэніравальны працэс разбіты на некалькі этапаў. На наступны этап дазваляюць перайсці толькі тым з юных спартсменаў, хто дасягнуў патрэбных вынікаў. Астатнія адсейваюцца, у тым ліку тыя, хто вучыцца за грошы. Такім чынам, ужо з шасцігадовага ўзросту дзеці трапляюць ва ўмовы, калі яны павінны самастойна змагацца за месца пад сонцам. «Мой кумір – тэнісістка Чжан Інін. Я імкнуся стаць алімпійскай чэмпіёнкай», – кажа 13-гадовая Юй Вэньцзюнь пра выпускніцу школы Шычахай, чатырохразовую алімпійскую чэмпіёнку па настольным тэнісе. У школе Шычахай пінг-понгу навучаюцца 110 хлопчыкаў і дзяўчынак. Калі памножыць гэту лічбу на колькасць падобных школ у Кітаі, то становіцца зразумелым аднаасобнае панаванне КНР у сусветным настольным тэнісе. Дарэчы, не зусім зразумела, чаму такая сітуацыя яшчэ не склалася ў іншых відах спорту.

У кітайскіх спартыўных школах дзеці з шасцігадовага ўзросту жывуць ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040