Гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Кітаі
  2014-02-21 14:42:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК

У студзені бягучага года прэм'ер-міністры Беларусі і Кітая Міхаіл Мясніковіч і Лі Кэцян прынялі праграму развіцця адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства, якая ахоплівае ўсе галіны двухбаковых кантактаў – палітычнае, эканамічнае, гуманітарнае супрацоўніцтва, а таксама супрацоўніцтва ў галіне культуры, якое, несумненна, паспрыяе лепшаму разуменню нацыянальных асаблівасцяў, традыцый і звычаяў народаў Беларусі і Кітая. У рамках рэалізацыі гэтай праграмы ў перыяд з 28 лютага па 8 сакавіка ў Кітаі пройдуць гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Будынак Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску

Беларускія акцёры выступяць у Пекінскім народным мастацкім тэатры, на сцэне якога за ўсю гісторыю было паказана больш за 12 тысяч спектакляў, а трупа тэатра ўдастоілася звання галоўнага прафесійнага калектыву краіны.

Будынак Пекінскага народнага мастацкага тэатра

У 1907 годзе, калі кітайцы пачалі практыкаваць заходні стыль ігры, сучасны кітайскі тэатр набыў назву "размоўная драма". Амаль за 100- гадовую гісторыю вялікая колькасць прафесіяналаў прысвяціла сваё жыццё і талент развіццю нацыянальнага тэатра. Гэта прывяло да з'яўлення пэўных шэдэўраў, прызнаных як у краіне, так і за мяжой. Пекінскі народны мастацкі тэатр увасобіў усю гісторыю развіцця тэатральнага мастацтва Кітая ў мініяцюры.

1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040