Гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Кітаі
  2014-02-21 14:42:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У кітайскай сталіцы беларускія артысты тэатра пакажуць спектаклі "Нямы" паводле аповесці Алеся Адамовіча ў рэжысуры Аляксандра Гарцуева і беларуска-расійскі спектакль "Вяселле" Уладзіміра Панкова па аднайменнай п'есе А.Чэхава. Ролі выканаюць народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, народныя артысты Беларусі Генадзь Гарбук, Мікалай Кірычэнка, Зінаіда Зубкова, Арнольд Памазан, артысты Святлана Анікей, Раман Падаляка, Валянціна Гарцуева і інш.

Кадр са спектакля "Вяселле"

Раней спектаклю "Вяселле" апладзіравала публіка Францыі, Іспаніі, Грузіі, Азербайджана, Румыніі, Расіі і Украіны.

Кадр са спектакля "Нямы"

Гэтыя гастролі адкрыюць першую старонку ў галіне тэатральнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем, пазнаёмяць кітайскіх гледачоў з прыгажосцю і асаблівасцямі беларускага тэатра і, магчыма, паспрыяюць таму, каб у недалёкай перспектыве і беларускія гледачы змаглі ацаніць пастаноўкі з Кітая.

(Р.Мышкоўскі, пры ўдзеле Пасольства Беларусі ў Кітаі)


1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040