Як нацыянальная тэатральная кампанія Кітая, Пекінскі народны мастацкі тэатр мае ўнікальны стыль выканання. Тэатр заснаваны 12 чэрвеня 1952 года. З моманту заснавання ён паказаў публіцы больш за 300 п'ес – ад класічных кітайскіх і да Мальера. Багатая разнастайнасць рэпертуару, строгае драматычнае майстэрства, артыстычны стыль эмацыянальнай тонкасці і глыбіні аказваюць вялікі ўплыў на аўдыторыю. Тэатр вельмі папулярны сярод мясцовых жыхароў.
Фэн Юаньчжэн, вядучы акцёр тэатра
У 1980 годзе тэатр адправіўся на гастролі за мяжу з шэдэўрам Лаа Шэ "Чайны домік".
Пу Цуньсінь, вядучы акцёр тэатра
У 2005 годзе тэатр дэбютаваў у ЗША з пастаноўкай "Чайны домік" у Цэнтры выканальніцкіх мастацтваў імя Д.Кэнэдзі і ў Цэнтры мастацтваў М.Шымеля ў Pace University ў Нью-Ёрку.
Глядзельная зала Пекінскага народнага мастацкага тэатра