На цырымоніі выступіў пасол Украіны ў КНР Алег Дзёмін. У сваёй прамове ён адзначыў: "Дзякуючы Шаўчэнку ўвесь свет больш даведаўся пра Украіну. Праз яго творчасць Украіну ведаюць і ў Кітаі. У пачатку 20-га стагоддзя тут пераклалі шэраг яго твораў». Дарэчы, Кітай стаў адной з першых краін, дзе загучалі вершы Т.Шаўчэнкі, адзначыў А.Дзёмін і дадаў, што ён вельмі рады прысутнасці на гэтай цырымоніі кітайскіх сяброў.
Пасол Украіны ў КНР А.Дзёмін
На цырымоніі таксама выступіў аўтар бюста Т.Шаўчэнкі скульптар Юань Сікун, які адзначыў незвычайны талент украінскага паэта.
Аўтар бюста Т.Шаўчэнкі скульптар Юань Сікун