Саветнік Дэпартамента краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі МЗС КНР Чжан Вэй у сваёй прамове адзначыў, што ў Кітаі шырока распаўсюджваюцца творы Тараса Шаўчэнкі, і яны карыстаюцца шырокай папулярнасцю сярод кітайскіх чытачоў. Ён таксама паведаміў, што вершы Шаўчэнкі яшчэ ў 20-я гады мінулага стагоддзя пераклалі такія кітайскія пісьменнікі, як Лу Сінь, Чжоу Цзуожэнь, Шэнь Яньбінь. "Мы лічым, што сённяшняе мерапрыемства мае вялікае значэнне, і нам вельмі хацелася б, карыстаючыся выпадкам, выказаць павагу і даніну памяці паэту і перадаць сяброўскія пачуцці кітайскага народа ўкраінскаму народу. Спадзяюся, што нялёгкая сітуацыя ва Украіне пройдзе як мага хутчэй, і краіна стане на шлях сацыяльнай стабільнасці, нацыянальнай салідарнасці, эканамічнага ўздыму, дабрабыту, росквіту і развіцця", – заявіў Чжан Вэй.
Украінская служба Міжнароднага радыё Кітая на цырымоніі ўскладання кветак
Пасля таго, як украінскія і кітайскія дзеці прадэкламавалі вершы Тараса Шаўчэнкі, усе жадаючыя ўсклалі кветкі да помніка Кабзару.
Кітайскія школьнікі чытаюць "Запавет" Т.Шаўчэнкі на кітайскай мове
Ускладанне кветак у гонар Т.Шаўчэнкі