Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК
У свеце існуе больш за 50 мініяцюрных паркаў, напрыклад, "Міні Еўропа" ў Бруселі, "Галандскія мініяцюры" ў Нідэрландах, "Швейцарыя ў мініяцюры", "Італія ў мініяцюры", парк "Міні Ізраіль" і інш.
Паркі мініяцюр – унікальныя комплексы, якія дазваляюць за пару гадзін "наведаць" вялікую колькасць краін і ўбачыць сотні помнікаў сусветнай культуры. Парк Свету ў Пекіне – гэта збор архітэктурных славутасцяў з усіх куткоў нашай планеты.