Як можна пабываць за некалькі гадзін у Афрыцы, Еўропе, на Усходзе і на абодвух амерыканскіх кантынентах? Дзе можна адначасова ўбачыць Эйфелеву вежу і Таўэрскi мост, Вялікі Каньён і вёску зулусаў, востраў Пасхі і брытанскі Стоўнхэндж? Такое падарожжа будзе магчымым, калі вы наведаеце Пекін і пабываеце ў Парку Свету на паўднёвым захадзе горада.