Тут прадстаўлены ўсе найбольш вядомыя сусветныя архітэктурныя шэдэўры. Апрача ўжо пералічаных тут ёсць Сабор Святога Пятра ў Ватыкане, афінскі Акропаль, егіпецкія піраміды, палац імператара Тайланда, Тадж-Махал, Пізанская вежа, Белы дом і Капітолій, статуя Свабоды, Сіднейская Опера, востраў Манхэтэн (яшчэ з вежамі-двайнятамі) і шмат чаго іншага. Ёсць тут і міфічны Траянскі Конь, як яго ўявіў сабе сучасны аўтар (чамусьці з вялікімі зашклёнымі вокнамі), і страчаны Александрыйскі маяк. Уласна Кітай у гэтым парку прадстаўлены Вялікай сцяной і садамі Сучжоу.