"Гром у Паднябеснай"
  2014-05-23 16:46:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК

Танец – што гэта такое? Кожны разумее слова па-свойму. Хтосьці лічыць, што гэта ўменне рызыкоўна, ідучы насупраць усім законам фізікі, круціцца на галаве. Для кагосьці танец – магчымасць проста актыўна парухацца. Можна пагадзіцца і з тымі, і з іншымі. У любым выпадку, гэта спосаб самавыяўлення. Уважлівы чалавек лёгка вызначыць некаторыя рысы характару, проста назіраючы за "працэсам". У рухах праяўляецца ўсё: агрэсія і жорсткасць, сарамлівасць і мяккасць. Так ці інакш, але пры спалучэнні музыкі і гарманічных рухаў нараджаецца той самы танец, пра які мы зараз і гаворым. Калісьці ўсе самыя важныя падзеі адзначаліся танцамі: дзіця нарадзілася – скачам, новага правадыра абралі – скачам, вайна пачалася – ізноў, здаецца, скачам. Так што з упэўненасцю можна сказаць, што танец – гэта мова душы і цела. І ён, як карціна мастака ці вершы паэта, здольны ствараць настрой, прымушаць думаць. Бадай, сёння ўжо ніхто не будзе пярэчыць, што танец – гэта мастацтва.

 

Не ўсе ведаюць, што класічны кітайскі танец – самы разнапланавы і складаны танец свету. Кітайскія танцы маюць сваю ўласную гісторыю, пачатак якой – у далёкім трэцім тысячагоддзі да нашай эры. Традыцыйны танец Паднябеснай перажываў змены, якія залежалі ад культуры, эпохі і кіруючай дынастыі. Некаторыя такія змены рабілі яго цалкам непазнавальным, непадобным на звыклы традыцыйны танец кітайцаў. Як лічаць самі кітайцы, іх танец – гэта дарунак багоў. Сучасныя кітайскія танцы цяжка назваць традыцыйнымі, бо духоўная культура ўжо не з'яўляецца асновай усяго жывога. Але сёння я як раз хачу звярнуць вашу ўвагу на сучасны кітайскі танец. І у танца гэтага ёсць сваё адмысловае імя – "Гром у Паднябеснай".

"Гром у Паднябеснай" – так называецца танцавальны калектыў з Пекіна. Яго камерцыйная назва – BeijingDance/LDTX. Нараджэнне BeijingDance/LDTX (Leidong Tianxia, 雷动天下) у верасні 2005 года адразу захапіла шырокую міжнародную ўвагу.

"Месца", майская пастаноўка 2014 года

1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040