Калектыў з'явіўся ў спрэчны і захапляльны час бурных культурных змен у Кітаі, стаўшы першай у Паднябеснай незалежнай прафесійнай танцавальнай кампаніяй, заснаванай ветэранам кітайскай харэаграфіі Вілі Цаа. Зараз, праз амаль 10 гадоў, кампанія можа пахваліцца ансамблем з дванаццаці тэхнічна вытанчаных танцораў, а таксама разнастайным рэпертуарам.
BeijingDance/LDTX – каталізатар найноўшых танцавальных рухаў і ідэй
З моманту свайго стварэння ў 2005 годзе, BeijingDance/LDTX паставіла 15 буйных танцавальных драм і 18 танцавальных твораў сярэдняга памеру, 25 разоў пабывала за мяжой, уключаючы ЗША, Канаду, Францыю, Германію, Мексіку, Швецыю, Аўстралію, Швейцарыю, Ізраіль, Польшчу, Латвію, Карэю і іншыя краіны. Апрача таго, BeijingDance/LDTX з'яўляецца гаспадаром штогадовага Пекінскага фестывалю танца, які прыцягвае ўсе наватарскія, так бы мовіць, "мадэрновыя", ідэі свету ў сталіцу краіны.
Сёння "мадэрнам" завецца ўсё тое, што незразумела і не падобна ні на што, усё, што "дрэнна ляжыць" на паліцах танцавальнага мастацтва. У пачатку 20 стагоддзя стваральнікі і выканаўцы мадэрну нават не думалі ствараць нейкі новы танцавальны напрамак у часы панавання класікі. Мадэрн майструе танец з самых нечаканых фантазій: ламаныя рухі цела, ассіметріі, эфектныя падзенні на падлогу, неймаверныя акрабатычныя фігуры, аптычныя спецэфекты. Мадэрн – гэта авангард балетнага танцавальнага мастацтва, вечны пошук чагосьці новага. Гэта – сучаснасць, якая яркімі фарбамі размалёўвае ўсе без выключэння пастаноўкі кампаніі BeijingDance/LDTX.