2014-ы – вельмі напружаны для BeijingDance/LDTX год. Апрача стварэння чатырох новых работ, кампанія паспяхова гастралявала: у красавіку LDTX упершыню пабывала ў Коста-Рыцы на Міжнародным фестывалі мастацтваў у Сан-Хасэ, а таксама, і ўжо пяты раз запар, на Фестывалі танца ў амерыканскім Х'юстане. У гэтым замежным турнэ былі прадстаўлены тры творы: "Стоячы перад Цемрай" у пастаноўцы Сан Цзіцзя, урывак з Журботных песень" у пастаноўцы выканаўчага мастацкага кіраўніка Лі Ханьчжуна і канцэрт-справаздача ветэрана BeijingDance/LDTX Ма Бо.
У маі бягучага года "Гром у Паднябеснай" прэзентаваў новы твор "Месца" пастаноўшчыка Лю Біня. Дарэчы, Лю Бінь лічыцца адным з самых таленавітых танцавальных мастакоў нашага часу.
Апошнія пяць гадоў Лю Бінь падарожнічаў і працаваў па ўсім свеце, і "Месца" – яго першы поўны спектакль, створаны спецыяльна для LDTX. Харэограф вельмі тонка і ўмела "прымушае" танцораў задумацца і прыгадаць на сцэне некаторыя самыя запамінальныя моманты іх жыцця. Іх памяць – гэта каштоўны мінулае, якое самым неймаверным чынам пераплятаецца са складанасцю цяперашняй жыццёвай сітуацыі. Спектакль напоўнены ўзрушаючымі вобразамі, а немудрагелістыя, на першы погляд, дэкарацыі надаюць асаблівы каларыт танцу.
У ліпені бягучага года ў кітайскай сталіцы пад патранажам BeijingDance/LDTX пройдзе чарговы Beijing Dance Festival, а гэта значыць, што на некалькі дзён Пекін ізноў стане вядучым цэнтрам сусветнага танцавальнага мастацтва. - Р -