Калі надыходзілі першы і пяты гэны, спачатку біў барабан, а потым – звон. У перыяд другога, трэцяга і чацвёртага гэнаў званіў толькі звон. З надыходам першага гэна спыняўся амаль ўсялякі рух і гарадская брама зачынялася. Называўся гэты «рытуал» Цзінцзе – ачышчэнне вуліц.
Звон на вежы знакаміты не толькі сваім гукам, але і сваімі легендамі. Паводле адной, падчас узвядзення Калакольнай вежы імператар загадаў адліць для яе вялікі звон. Майстры з усёй краіны спрабавалі зрабіць гэта, але ў іх нічога не атрымлівалася. Імператар, раззлаваўшыся, вызначыў крайні тэрмін, пасля якога ўсе майстры пасля чарговай няўдачы будуць пакараны. Камандаваў работнікамі стары ліцейшчык Хуаянь. Тэрмін ужо быў амаль на зыходзе, а няўдача следавала за няўдачай. Дачка майстра Хуасянь падумала, што няўдачы выкліканы нейкімі вышэйшымі сіламі, і каб дапамагчы свайму бацьку скончыць працу своечасова, яна вырашыла прынесці сябе ў ахвяру. Падчас чарговай спробы адліць звон яна скочыла ў расплаўленую бронзу. Бацька паспрабаваў злавіць дачку, але змог толькі ўхапіць толькі яе туфлік. Медзь бурліла, ліцейшчыкі чакалі, і майстар, нягледзячы на боль у сэрцы, аддаў загад адліваць звон. Здарыўся цуд – на гэты раз звон атрымаўся на славу! Імператар, крануты ўчынкам дзяўчыны, назваў яе "багіняй залатой печы" і пабудаваў храм у яе гонар побач з плавільнай. Гэты храм і зараз можна знайсці па адрасе Xiaoheihu Hutong, 24.
Звон падвесілі на вежы. У пагодлівыя дні яго гук быў яркім і меладычным, а ў дождж або ветраны дзень – маркотным і сумным. І тады маці казалі сваім дзецям, што горкі звон – гэта голас Багіні залатога звана, які пытаецца, дзе яе страчаны туфлік: "Ідзіце спаць! Багіня, якая дапамагла адліць звон, шукае свой туфлік". - Р -