У Мінску адкрыецца трэці інстытут Канфуцыя
  2014-09-26 15:55:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У кастрычніку 2014 года ў сталіцы Беларусі адкрыецца трэці філіял інстытута Канфуцыя. У Мінску ўжо існуюць і актыўна працуюць два яго прадстаўніцтвы. Новы, партнёрам якога стане Нацыянальны тэхнічны універсітэт Беларусі, будзе распрацоўваць палітэхнічную накіраванасць.

Падчас візіту ў Беларусь першага віцэ-прэм'ера Дзяржсавета КНР Чжана Гаалі з 26 па 27 верасня плануецца падпісанне мемарандума паміж Міністэрствамі культуры абедзвюх краін аб узаемным стварэнні культурных цэнтраў. Гэта -- больш шырокае паняцце і магчымасць напрамкаў работы для дзвюх краін, лічыць пасол Беларусі ў Кітаі Віктар Бура.

«У Кітая існуе багатая практыка ў стварэнні падобных цэнтраў культуры, і я думаю, мы таксама зможам ў іх многаму навучыцца», - сцвярджае пасол Беларусі.

Падобныя цэнтры вывучэння Беларусі ўжо існуюць у Шанхаі і Пекіне. Гэта дазваляе лепш разумець адно аднаго, прасоўваць веды пра мову, культуру і традыцыі дзвюх краін, актывізаваць народную дыпламатыю.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040