На працягу тыдня захоўваецца галоўная інтрыга форуму – хто з 15 прэтэндэнтаў атрымае ўзнагароды ад міжнароднага журы. Сёлета групу суддзяў узначальвае знакаміты французскі рэжысёр і прадзюсар Люк Бесон. 10 прызоў «Храм неба» будуць уручаны на цырымоніі.
Сярод прэтэндэнтаў ёсць расійская карціна «Белая, белая ноч», рэжысёр якой Раміль Салахуддзінаў прызнаўся нашаму каналу ў інтэрв'ю, што вельмі ўсцешаны ўдзелам у конкурсе Пекінскага кінафестывалю. Ён выказаў хваляванні з нагоды таго, як будзе прымаць кітайская публіка карціну, у якой своеасаблівы, часам даволі павольны рытм, у якой адлюстраваны тыпова расійскія рэаліі. У фільме час адыгрывае вялікую ролю, па словах аўтара карціны. «На любым шляху спасціжэння чалавекам жыцця пасля пэўнага ўзросту катэгорыя часу становіцца для яго вызначальнай. І чалавек спрабуе ўсвядоміць, што для яго час. І гэта -- самае галоўнае, што я спрабаваў адчуць, зразумець і даследаваць у сваім фільме». Конкурсныя работы, на думку журы, сёлета вельмі разнастайныя і моцныя, так што прымаць рашэнне будзе няпроста.
Завяршаецца фестываль паказам двух стужак – карэйскай карціны «Геліас» рэжысёраў Лок Ман Леуна і Кім Чэн Лука. Яна першага мая выходзіць у вялікі пракат у Кітаі. Таксама ва Усходнім тэатры Пекіна адбылася прэм'ера галандскай гістарычнай драмы «Адмірал» рэжысёра Раэля Рэйнье. Сапраўды з галівудскім размахам галандскі рэжысёр распавядае пра яркую старонку з гісторыі краіны, дзе на той час панавала рэспубліка. У 17 стагоддзі Галандыя была аточана каралеўствамі Англіі, Францыі і Германіі, якія не вельмі дружалюбна ставіліся да краіны. Дагэтуль памяць пра яркага і любімага героя, папулярнага ў той час у народзе, адмірала Міхеля дэ Райтэра жыве ў Галандыі. І менавіта яго перамогам, моцнаму і высакароднаму характару прысвечана стужка галандскіх кінематаграфестаў.