Раман Мышкоўскі,
карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК
Мы любім падарожнічаць, але гэта не значыць, што неабходна траціць «дзікія» грошы і процьму часу. Каб адпачыць душой, бывае, хапае заплечніка або гумовай лодкі. Галоўнае ў любой справе – добрая кампанія.
Я люблю падарожнічаць удумліва, а не павярхоўна. Але для гэтага патрэбны час. Таму павольныя падарожжы – мая мара. Напэўна, недасяжная, бо свет падштурхоўвае ў спіну і гоніць наперад – давай-давай, хутчэй-хутчэй, некалі па баках глядзець! А ў глыбіні душы хочацца спыніцца і прыгледзецца. І таму кожнае маё падарожжа становіцца кампрамісам паміж глыбінёй успрымання і шырынёй ахопу. Спадзяюся, кампрамісам разумным.
Зараз я жыву і працую ў Кітаі. І таму кожны вольны дзень выкарыстоўваю на знаёмства з краінай. Але Кітай – не Беларусь, яго за пару дзён не аб'ездзіш! Таму даводзіцца пакуль абмяжоўвацца сталіцай і наваколлем. Зусім нядаўна наша маленькая інтэрнацыянальная кампанія з Міжнароднага радыё Кітая пабывала ў аднадзённай паездцы ў Цяньдзінь. Я прапаную вам невялікі фотарэпартаж адтуль. «Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць» – і гэта сапраўды так!
Журналісты МРК (злева направа): Раман, Мірося, Саша і Оз
Від на Цяньцзінь з адметнай гарадской мясціны – Кола аглядання
Набярэжная ракі Хайхэ