Вуліца Старажытнай культуры. На гэтай вуліцы была прадпрынята спроба аднавіць аблічча старажытнага кітайскага горада. Акрамя традыцыйнай архітэктуры, вам цікава будзе паназіраць і за прадаўцамі, якія гандлююць разнастайнымі «культурнымі таварамі» – ад кітайскіх рукапісаў, карцін і акварэляў да музычных кампакт-дыскаў. На гэтай жа вуліцы знаходзіцца невялікі храм Цяньхоу (Tianhou Gong), пабудаваны ў 1326 годзе.
У наступным ад вуліцы Старажытнай культуры квартале знаходзіцца храм Канфуцыя, пабудаваны падчас праўлення дынастыі Мін у 1463 годзе. Сам горад – сапраўдны помнік еўрапейскай архітэктуры канца XIX – пачатку XX стагоддзяў. Тут можна ўбачыць узоры італьянскай, віктарыянскай, французскай, нямецкай архітэктуры. У маляўнічым раёне Таньтаху знаходзіцца цяньцзінская тэлевежа – адзіная ў свеце тэлевежа на вадзе.
Кафедральны каталіцкі касцёл Сікхай
Пешаходная вуліца Гулоу пралягае ў цэнтры старога горада і ўяўляе сабой буйны гандлёва-турыстычны раён. Вуліца спалучыла ў адзінае цэлае турызм, культуру, куплянне тавараў і адпачынак.