Цяньцзінь: розныя бакі аднаго кітайскага горада.
  2010-09-29 15:32:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Горад Цяньцзінь (Tianjin) раскінуўся на беразе Бахайскага заліва, за 120 км на паўднёвы ўсход ад Пекіна. З прылеглымі раёнамі ён утварае самастойную адміністрацыйную адзінку цэнтральнага падпарадкавання. Насельніцтва – 9,24 млн. чалавек. Цяньцзінь – адзін з галоўных эканамічных цэнтраў Кітая. Ён узнік у 13 стагоддзі на месцы рыбацкага паселішча Чжыгу, а сваю назву – Цяньцзінь – атрымаў у 1405 годзе.

Цяньцзінскі вакзал, адзін з чатырох чыгуначных вакзалаў, – самы вялікі ў горадзе. Ён знаходзіцца на ўсходнім баку моста Вызвалення ў цэнтры горада, адначасова ўмяшчае 10 тысяч чалавек, здольны прымаць і адпраўляць 184 грузавыя і пасажырскія цягнікі. З Цяньцзіня ад'язджаюць або праходзяць праз яго саставы, якія накіроўваюцца ў Пекін, Шыцзячжуань, Гуанчжоу, Сіань, Шанхай, Нанкін, Ханчжоу, Харбін, Маньчжурыю, сянганскі Цзюлун і іншыя гарады. Натуральна, што у 9-мільённым мегаполісе ёсць аэрапорт. Цяньцзінскі міжнародны аэрапорт Біхайн знаходзіцца ў Чжангуйчжуане Дунліскага раёна, за 13 км ад цэнтра горада. Дарэчы, ад Пекіна да Цяньцзіня мы даехалі ўсяго за 30 хвілін. Нагадаю: адлегласць паміж кропкамі «А» і «В» – 120 кіламетраў! Паўгадзіны на хуткасным цягніку (340 км за гадзіну) праляцелі як адно імгненне. Параўнайце: са свайго мікрараёна Бабаашань да цэнтра горада я дабіраюся на метро за 40 хвілін!

Адна з самых яркіх адметных мясцін Цяньцзіня – Рынак антыкварыяту. Ён размешчаны ў цэнтры горада, на вуліцы Шеньяндаа. Нават калі вы – не заўзяты калекцыянер, варта наведаць гэта месца, якое ўразіць вас сваімі памерамі і разнастайнымі таварамі. Большасць прадметаў мастацтва, што прадаюцца на гэтым рынку, была канфіскавана падчас Культурнай рэвалюцыі і ляжала на складах горада – сюды сцякаліся рэчы з усяго Кітая. На некаторых з іх можна ўбачыць этыкеткі з надпісам: калі, дзе і ў каго гэты канкрэтны тавар быў канфіскаваны.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040