Маляўнічае наваколле Датуна
  2010-10-12 14:21:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пячоры Юнган

Пячоры Юнган (Yungang Shiku, 云岗石窟) знаходзяцца ў паўночнай частцы правінцыі Шансі, на мяжы з паўднёвымі тэрыторыямі Унутранай Манголіі. Гэта – старажытныя будысцкія гроты з больш чым тысячагадовай гісторыяй. За чатыры з паловай дзесяцігоддзі створана вялікая колькасць гротаў і тысячы будысцкіх статуй у нішах.

 

Мастацтва гротаў трапіла ў краіну з Індыі. Саміх гротаў – каля дваццаці, ёсць вялікія і маленькія, і ўсе яны знаходзяцца ў скалістым схіле невысокага пагорка. Самыя вялікія нагадваюць сапраўдныя пячоры, у іх нават можна зайсці. А маленькія – гэта проста нішы ў горнай пародзе.

Унутранае аздабленне грота

Ахвяравальныя факелы ля Юнганскіх гротаў

Гісторыя храма Хан'ін налічвае больш за 1500 гадоў. Храм, пабудаваны ў часы праўлення дынастыі Паўночная Вэй, трывала ўрастае ў каменны схіл. Залы і манаскія келлі, высечаныя ў скале, злучаюцца тэрасамі, калідорамі і масткамі.

Будысцкія скульптуры, высечаныя ў скалах, – адны з самых вядомых у краіне і свеце. Нягледзячы на тое, што пячоры падзелены на групы, яны ўяўляюць сабой адзіны комплекс рэлігійных памяшканняў. Для таго, каб усё агледзець, спатрэбіцца некалькі гадзін, што ў параўнанні з амаль паўстагоддзем знясільваючай працы 40 тысяч рабочых, якія стварылі комплекс, уяўляецца лёгкай і займальнай прагулкай.

У снежні 2001 года ЮНЕСКА ўнесла Юнганскія гроты ў спіс Сусветнай спадчыны.

 

Пячоры знаходзяцца практычна ў межах горада, таму да іх можна вельмі танна даехать на таксі. Таксама сюды можна дабрацца на гарадскіх аўтобусах. Усю інфармацыю вы можаце атрымаць у адміністратара гасцініцы.

Уваходны білет каштуе 70 юаняў.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040