Маляўнічае наваколле Датуна
  2010-10-12 14:21:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вісячы манастыр Сюанкон

Кіламетраў за 70 на поўдзень ад Датуна ў горнай лагчыне знаходзіцца незвычайны манастыр Сюанкон (Xuankong Si, 悬空寺). Гэта – сапраўды адметны ўзор архітэктуры. Называецца храм «вісячы», бо ён літаральна вісіць на стромкай скале, і толькі драўляныя палі падтрымліваюць яго знізу.

Трапіць у манастырь не так проста – трэба адстаяць доўгую чаргу

 

Безумоўна, варта падняцца наверх, у храм, дзе здаўна спавядалі тры галоўныя кітайскім рэлігіі, – у самым вялікім памяшканні знаходзяцца статуі Буды, Канфуцыя і Лаа-цзы.

   

Унутранае афармленне манастыра Сюанкон

Фрагмент даху

Шчыра кажучы, хадзіць тут страшнавата і нават небяспечна.

Здаецца, што манастыр гэты – казачны, бо ён – невялікі. Нягледзячы на сціплыя памеры збудавання, у ім неяк размяшчаліся 50 манахаў.

Каб дабрацца сюды, можна скарыстацца аўтобусам, які ідзе з Датуна ў гарадок Хуньюань (Hunyuan, 浑源), а далей праехаць на машыне за 30 юаняў. Я і трое маіх сяброў замаўлялі таксі ад самога Датуна да манастыра Сюанкон. Гэта не вельмі дорага. Да таго ж, вадзіцель чакаў нас некалькі гадзін на аўтастаянцы і потым адвёз назад у горад. Уваходны білет (уключаючы наведванне храма) – 130 юаняў.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040