Горы Лушань зімой
Адміністрацыя раёна пастанавіла, што ў студзені 2011 года, калі колькасць турыстаў рэзка змяншаецца, уваход у раён гор Лушань будзе бясплатным для ўсіх турыстаў.
Наведванне горнага масіву зімой набывае ўсё большую папулярнасць, таму што зімовыя горы маюць сваё непаўторнае зачараванне – турысты трапляюць быццам у свет вытанчанай беласнежнай прыгажосці. Мясцовыя ўлады распрацавалі некалькі маршрутаў для наведвальнікаў, праходзячы па якіх, вы можаце не толькі сузіраць цудоўную прыроду, але і знаёміцца з традыцыямі і звычаямі мясцовых жыхароў.
Зімовыя горы Лушань
Лушань займае плошчу больш за 300 квадратных кіламетраў. Яго галоўная вяршыня – Даханьянфэн – 1474 метры над узроўнем мора, дый наогул у гэтым раёне – больш за 170 знакамітых горных пікаў і вяршынь, такіх, як Шансафэн, Ханьпалін, Шуанцзяньфэн. Ні адзін з іх не падобны на іншы, кожны адрозніваецца формай, абрысамі. У далінах паміж гарамі журчаць імклівыя ручаі. Горы, рэкі, возера, вадаспады – неаддзельныя адно ад аднаго і складаюць велічную панараму гор Лушань.