Горны раён Лушань
  2010-11-15 10:18:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Храм Дунліньсы

Улетку ў гарах халаднавата. 190 дзён у годзе іх ахутваюць туманы, хаваючы таямнічыя абрысы горных вяршынь, а ў канцы вясны і пачатку лета горы цалкам апускаюцца ў туманную бездань.

Спрадвеку Лушань вядомы як горы жыхароў неба. У старажытнасці тут займаліся чараўніцтвам. З узнікненнем даасізму і распаўсюджаннем будызму менавіта тут давосы і манахі праслаўлялі свае тэорыі і прымалі вучняў. На працягу 800 гадоў, пачынаючы з дынастыі Усходняя Цзінь (317 - 420 гг.), тут пабудавана вялікая колькасць храмаў, будысцкіх пагад і манастыроў. Іншымі словамі, горы Лушань сталі рэлігійнай калыскай феадальнага Кітая.

Прыгажосць тамтэйшага рэгіёна

Здаўна Лушань наведвалі знакамітыя паэты і вучоныя, сярод іх вядомыя на ўвесь свет Таа Юаньмін, Бо Цзюйі, Су Шы, Лу Ю, якія стварылі там больш за 4000 вершаў. Нямала адметных культурных дзеячаў выбралі Лушань як прытулак. У вышэйшай школе Байлудун, якая захавалася да нашага часу, вучыўся будучы вучоны і паэт Лі Бо (773 - 831 гг.). Яго ідэі, дарэчы, аказалі істотны ўплыў на філасофію, этыку, літаратуру, мастацтва краіны. Паступова гэта школа стала важным цэнтрам феадальнай адукацыі ў Кітаі.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040