Вышэйшая школа Байлудун
З 1885 года Кітай пастаянна наведвалі падарожнікі, духоўныя асобы і камерсанты з Расіі, Англіі, ЗША, Францыі, Германіі, Італіі, Японіі і іншых краін; кітайскія мілітарысты, саноўныя і важныя асобы будавалі сабе тут рэзідэнцыі і дачы. За паўстагоддзя ў прыгожай даліне Гулінгу, на горных схілах, узведзена вялікая колькасць вытанчаных архітэктурных збудаванняў. Архітэктурныя кампазіцыі, як у фокусе, адлюстроўваюць культуру і гісторыю краіны. Каля тысячы пабудоў, і кожная мае сваю асаблівасць: у гарах Лушань мірна суседнічаюць рымскія і гатычныя храмы, збудаванні візантыйскай архітэктуры, японскія домікі ісламскія мячэці.
Сярод сусветных горных курортаў Лушань карыстаецца асаблівай папулярнасцю. Прыродная прыгажосць нязменна падкрэслівала багатую культуру і гісторыю гэтых гор. Яны дапаўняюць адно однаго. У 1996 годзе Камітэт сусветнай спадчыны ЮНЕСКА так ацаніў міжнароднае значэнне гор Лушань: "Гістарычная спадчына Лушань ўяўляе сабой багатую культурную панараму, якая нейкім чынам злілася разам з прыродай і якая, бясспрэчна, цесна звязана з духам і культурным жыццём кітайскай нацыі".-0-