Пячоры Магааку
  2012-03-30 15:18:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пячоры Магааку мясцовыя жыхары называюць пячорамі "тысячы Буд". Гэта вядомыя гістарычныя і культурныя помнікі будызму. Яны знаходзяцца ў гарах Міншань за 25 кіламетраў ад горада Дуньхуан правінцыі Ганьсу. Самыя раннія пячоры былі створаны тут у 366 годзе. Гавораць, што ў тыя старажытныя часы нейкі манах, вандруючы па свеце, выпадкова зайшоў у гэтыя мясціны. Яго ўразіла незвычайнае залатое святло, якое, здавалася, выпраменьвалі горы Міншань. Манах адразу зразумеў, што гэта месца – будысцкая святыня, таму ён выдзеўбаў ў скале адну пячору са скульптурай Буды. Пасля тут пачалі з'яўляцца іншыя пячоры – да 1368 года іх ужо налічвалася каля тысячы.

Пячоры Магааку – розныя па памеры. Статуі Буды ў іх таксама розныя. Вялікія здзіўляюць сваёй велічнасцю, а маленькія – тонкасцю выканання, мініяцюрнасцю. У 1987 годзе пячоры Магааку ўвайшлі ў рэестр Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040