Пячоры Магааку
  2012-03-30 15:18:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вельмі цікавая пячора нумар 158. У ёй знаходзіцца выява ляжачага Буды. Гавораць, што гэта Буда Шак'ямуні ў нірване. Нірвана на мове будызму азначае «смерць» Буды або манаха. У вачах будыстаў нірвана – гэта асаблівы стан, вышэйшы за жыццё і смерць.

Акрамя скульптур, насценныя роспісы і барэльефы – таксама важная частка культурнай спадчыны пячор Магааку. Фрэскі здзіўляюць яркасцю фарбаў, выразнымі лініямі. Гэтыя роспісы, галоўным чынам, адлюстроўваюць карціны з будысцкіх канонаў. Тут часта сустракаюцца вобразы прыгожых фей. Дарэчы, у будызме багоў, якія ўмеюць лётаць, называюць "лётаючымі феямі". Як правіла, яны заўсёды з'яўляюцца ў небе, калі Буда пачынае прапаведваць. Феі грацыёзна лётаюць у небе, ігграюць на піпе, танцуюць і рассыпаюць пяшчотныя кветкі з аблокаў на зямлю. Выявы фей вельмі выразныя і непаўторныя.

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040