Пячоры Магааку
  2012-03-30 15:18:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У нашы дні, з-за неабходнасці абароны культурнай спадчыны, турыстам адкрыты доступ прыкладна ў 30 пячор. Наведвальнікі могуць агледзець гэтыя пячоры толькі разам з экскурсаводам. На хуткі агляд дзесяці пячор спатрэбіцца 2 гадзіны. А калі ўважліва знаёміцца з усімі адкрытымі гротамі, не хопіць і цэлага дня.

Як правіла, гід адразу вядзе турыстаў у пячору нумар 96, якую называюць "Паўночны вялікі вобраз". У гэтай пячоры знаходзіцца велізарная скульптура Буды вышынёй 35,5 метра. Гэта статуя – самая вялікая ў свеце статуя Буды, выкананая ў закрытым памяшканні. Пячора нумар 96 была зроблена ў 695 годзе. У выніку таго, што статуя шмат разоў рэстаўравалася, тое, што мы бачым сёння, даўно страціла сваё першапачатковае аблічча. Калі вы хочаце ўбачыць фрэскі ці статуі, якіх амаль не крануў час, наведайце пячору нумар 328 – там захавалася група з 5-ці прыгожых, вытанчаных твораў мастацтва. Сярод іх ёсць выява прабацькі будызму – Буды Шак'ямуні.

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040