На хрыбце Дракона
  2014-01-09 18:51:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 12-м стагоддзі падчас праўлення дынастыі Юань у гэтай гарыстай мясцовасці пасяліліся людзі народнасцяў чжуан і яа. У мясцовых умовах займацца земляробствам было надзвычай складана, бо раўнінных участкаў зямлі амаль не было. Аднак сяляне знайшлі арыгінальнае рашэнне праблемы: яны стварылі на горных схілах палі-тэрасы для вырошчвання рысу, якія выглядаюць як невялікія агароджаныя пляцоўкі, што прыступкамі спускаюцца да падножжа гары. Кожная такая тэраса затрымлівала дажджавую ваду, таму зямля заўсёды заставалася вільготнай. Гэта не толькі павышала ўрадлівасць, але і прадухіляла эрозію глебы.

Стварэнне тэрас – складаны і працаёмкі працэс, у якім было занята некалькі пакаленняў чжуанцаў і яосцаў. Цалкам будаўніцтва тэрас завяршылася ў пачатку 17-га стагоддзя, пры дынастыі Цін. Тамтэйшыя людзі назвалі іх тэрасамі Лунцзі, гэта значыць "тэрасамі на хрыбце дракона", бо лічылі, што прыступкі тэрас падобныя на луску дракона, які ляжыць на гары.


1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040