На хрыбце Дракона
  2014-01-09 18:51:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паколькі рысу ў вёсцы хапае, сяляне знайшлі альтэрнатыўныя спосабы яго прымянення. Напрыклад, з яго таксама робяць гарэлку. Не выліваюць нават ваду, якая засталася пасля прамывання рысу – яе кіпяцяць, пакідаюць перебрадзіць на працягу тыдня і выкарыстоўваюць потым як шампунь. Лічыцца, што менавіта ў мясцовых жанчын народнасці яа самыя доўгія валасы ў Кітаі. Часам іх даўжыня дасягае 180 сантыметраў. Сёння практычна кожная сям'я ў вёсцы занята таксама і ў турыстычнай галіне. Мясцовыя жыхары ўтрымліваюць гасцініцы, рэстараны, вырабляюць сувеніры на продаж, працуюць гідамі.

Дабірацца ў Пін'ань больш зручна з горада Гуйлінь, які знаходзіцца за 77 кіламетраў ад вёскі. Адтуль ходзіць рэйсавы аўтобус. Праезд да вёскі займае 3 гадзіны, білет у адзін канец каштуе 50 юаняў. Вёска Пін'ань знаходзіцца на вышыні 800 метраў. Перад апошнім пад'ёмам да вёскі ў аўтобус заходзіць кантралёр і прадае ўсім немясцовым жыхарам білеты. За ўваход на рысавыя плантацыі давядзецца заплаціць нямала: 80 юаняў. Знайсці начлег нескладана. У вёсцы хапае невялікіх гасцініц, цэны ў якіх стартуюць ад 100 юаняў.

Прыемнага вам падарожжа! - Р -

(Р.Мышкоўскі, А.Нікалішын, МРК. Фота – А.Нікалішын)


1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040