На хрыбце Дракона
  2014-01-09 18:51:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння кожны жыхар вёскі Пін'ань пры нараджэнні атрымлівае свой надзел на рысавых плантацыях. Гадавы ўраджай на адну сям'ю ў сярэднім складае каля 1 тоны збожжа. Як правіла, сяляне пакідаюць яго для асабістага карыстання, бо гэтага рысу ўсё роўна не дастаткова для продажу па канкурэнтнай цане. У такіх умовах працэс вырошчвання рысу стаў больш важным, чым вынік. І сёння менавіта невычэрпны паток турыстаў – галоўная крыніца даходу для мясцовага насельніцтва.

Рысавыя тэрасы ў кожную пару года выглядаюць па-рознаму: узімку яны пакрыты снегам, вясной заліты вадой і падобныя на раскіданыя па зямлі люстэркі, летам тэрасы зялёныя, а ўвосень, перад зборам ураджаю, тэрасы становяцца залатымі. Рысавыя плантацыі плошчай 4 кв. кіламетры вакол вёскі Пін'ань пачынаюцца на вышыні 380 метраў і заканчваюцца на 880-метровай адзнацы. Усяго там размешчана 15862 тэрасы, самая вялікая – 300 кв. метраў, а на самай маленькай максімум можа вырасці 3 рысавых сцябла.


1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040