Магаа – найвялікшая пячора раннебудыйскага пячорнага храмавага комплексу Цяньфадун («Пячора тысячы Будаў»), узведзенага ў 353 – 336 гадах нашай эры за 25 км ад аазіса Дуньхуан (правінцыя Ганьсу). Цяньфадун, які часцей называюць Магаа па галоўнай пячоры, аб'ядноўвае 492 святыя мясціны, якія ўпрыгожваліся фрэскамі і скульптурамі на працягу цэлага тысячагоддзя.