Пячоры Магаа
  2010-04-08 09:44:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Рукапісы

На рубяжы 20 стагоддзя ў адной з пячор знайшлі велізарны скарб рукапісаў, прыкладна 20 тыс. паасобнікаў. Відаць, іх прыносілі сюды ў 11 стагоддзі, калі манускрыпты пачалі выцясняцца з ужытку друкаванымі кнігамі. Рукапісны фонд Магаа досыць разнастайны па змесце – гэта слоўнікі, будыйскія, даоскія, нестарыянскія і маніхейскія рэлігійныя тэксты, трактаты па філасофіі, матэматыцы, медыцыне, астраноміі, гісторыі і геаграфіі, запісы традыцыйнага фальклору і класічнай кітайскай паэзіі, афіцыйныя дакументы. Сярод рукапісных помнікаў Магаа – «Кніга варажэнняў», унікальны тэкст, напісаны цюркскім рунічным пісьмом не на камні, а на паперы. Спектр моў вывучаных манускрыптаў таксама вельмі разнастайны – гэта класічная і размоўная (байхуа) кітайская, тыбецкая, тангуцкая, хатанская, сагдыйская, тахарская, а таксама санскрыт і палі.

1 2 3 4 5 6 7
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040