Лес стэл у Сіане
  2010-04-20 10:05:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сіань часам называюць адной з калысак кітайскай цывілізацыі. У гэтым горадзе, нібы ажывае гісторыя, адлюстроўваюцца ўсе этапы станаўлення вялікай кітайскай цывілізацыі. Сёння, паважаныя радыёслухачы, мы з вамі здзейснім радыёэкскурсію па знакамітым Лесе стэл у Сіане. Тут больш чым у іншых месцах у Кітаі захаваліся старадаўнія стэлы. Лес стэл у Сіане для кітайцаў, гэта як святая зала мастацтва старажытнакітайскай каліграфіі і каменнага барэльефа.

Дарагія сябры! Стэлы займаюць важнае месца ў старажытнай кітайскай культуры. Даўней кітайцы часта выразалі на стэлах запісы аб розных падзеях. У Кітаі гэтыя камяні з выразанымі на іх надпісамі або малюнкамі завуцца "Бэй", у перакладзе, як стэлы, манументы. Стэлы, пакінутыя са старажытных часоў, сталі носьбітамі важных гістарычных падзей і змен у гісторыі краіны. Гледзячы на іх, разумееш, якім высокім было мастацтва старажытнакітайскай каліграфіі і каменнага барэльефа.

1 2 3 4 5 6 7 8
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040