У Лесе стэл таксама знаходзіцца стэла, якая завецца "Прадмова святых сутраў". Аўтарам выразанага на ёй тэксту з'яўляецца вядомы кітайскі манах Сюань Цзан. Гэтая стэла вельмі вядомая. Тыя, хто ведае кітайскую каліграфію, адразу могуць заўважыць, што гэта почырк вядомага старажытнага каліграфа Ван Січжы. Цікава, што Сюань Цзан жыў у то час, калі каліграф Вае Січжы памёр ужо за 200 гадоў да яго. На самай справе, тэкст Сюань Цзана не быў перапісаны Ван Січжы. Усе іерогліфы былі падабраныя адным з манахаў з папулярных каліграфічных прац Ван Січжы, на аснове гэтых узораў каменячосы нарэзалі пісьмёны Сюань Цзана на стэле. Таму здаецца, што яго зрабіў вядомы каліграф Ван Січжы.
Лес стэл у Сіане нясе на сябе традыцыі, каларыт кітайскай культуры. Ён быў уключаны ў "топ-50 самых наведвальных славутасцяў для замежных гасцей". Штодня яго наведваюць тысячы турыстаў, як кітайскіх, так і замежных.