Музей "Лес стэл" у Сіане плануе вылучыць 300 млн. юаняў для свайго пашырэння. Па папярэдняй праграме, пасля рэканструкцыі музей стане ў два разы больш па маштабе, чым сёння. Адзін з кіраўнікоў музея "Лес стэл" спадар Цян Юе паведаміў, што яны збіраюцца таксама стварыць віртуальны "Лес стэл":
"Мы збіраемся паспрабаваць стварыць лічбавы "Лес стэл". Г.зн. перавядзем некаторыя стэлы ў лічбавы малюнак, потым дадзім гэтыя малюнкі кампаніям мабільнай сувязі. Тыя, хто зацікавіцца імі, змогуць палюбавацца "Лесам стэл", пачытаць тэксты старых часоў на экране свайго мабільніка".
Нагадаем, што музей "Лес Стэл" знаходзіцца ў горадзе Сіань на вуліцы Саньсюецзе. Квіток у музей каштуе 30 юаняў. Музей адчынены штодня: з 8:30 да 18:30 гадзін. Безумоўна, у Сіане акрамя музея "Лес стэл", ёсць яшчэ шмат славутасцяў, якія варта паглядзець.