У Лесе стэл у Сіане знаходзяцца нават некалькі стэл з пісьмёнамі на замежных мовах. Адна з іх - гэта вядомая стэла. У выразаных на ёй запісах распавядаецца, як хрысціянства пачало распаўсюджвацца ў Кітаі. Поўная назва гэтай стэлы: "Стэла аб распаўсюджванні ў Кітаі секты Цзінцзяо з Даціня". "Дацінь" - гэты старажытная назва Усходняй рымскай імперыі ў Кітаі, "Цзінцзяо" - адна з сект хрысціянства. Гэтыя запісы выразаны ў 781 годзе. На стэле выразаны імёны 72 манахаў гэтай хрысціянскай секты, якія займаліся працай па распаўсюджванні веравання ў Кітаі. Гэтыя імёны выразаныя, як на старажытнай сірыйскай, так і на кітайскай мовах. У верхняй частцы помніка выразаны знак хрысціянства - крыж. Запісы на гэтай стэле выклікалі проста сенсацыю ў сучасным свеце. Яна лічыцца адным з самых каштоўных матэрыялаў у вывучэнні дружалюбных абменаў паміж старажытным Кітаем, Еўропай і Сярэдняй Азіяй.