Возера Паянху – буйнейшае прэснаводнае возера ў Кітаі
  2010-06-21 11:14:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паянху – буйнейшае ў нашай краіне прэснаводнае возера. Яно размешчана паблізу ўзбярэжжа Янцзы на паўночнай частцы правінцыі Цзянсі. Яго тэрыторыя ахоплівае гарады Наньчан, Сіньцзянь, Цзюцзян і іншыя 11 гарадоў і паветаў. Шырокае возера звужаецца ў яго паўночнай частцы. Адлегласць паміж паўднёвым і паўночным берагамі - 173 км. Максімальная шырыня паміж усходнім і заходнім – 74 км. Сярэдняя шырыня – 16,9 км. Перыметр возера – 1,200 км. Максімальная шырыня паўднёвай часткі – 78 км, паўночнай – 3,5 км. Яго таксама называюць «Хулу на поясе Янцзы» (Хулу – грушападобны фрукт, які пасля апрацоўкі можна выкарыстоўваць як сасуд для захоўвання). Возера падзяляецца на дзве часткі. Паўночную называюць Гунцінху або Цзуцінху, вялікая па памеры, яна служыць быццам яго «тулавам». Паўночную частку называюць Лосінху або Цзоліху, яна нагадвае вузкае горлышка, што спалучае возера з Янцзы. Іх падзяляе гара Сунмэньшань, размешчаная паміж паветамі Дучан і Юнсю. Самае вузкае месца пратокі -- Пінэункакоу, размешчанае ніжэй за павет Сіньцзысянь. Яно мае 3,000 км у сваёй сярэдняй частцы.

1 2 3 4 5 6 7
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040