Водная паверхня возера Паянху – 3,583 кв. км. Сярэдняя глыбіня - 8 метраў, максімальная – 25,1 метра. Ёмістасць азёрнай чашы – 30 млрд. кубаметраў. Паянху бярэ ваду з пяці водных сістэм – Ганьцзян, Фухэ, Сіньцзян, Жаахэ і Сюшуй. Вада, сабраная пасля накаплення і захоўвання ў возеры, выліваецца ў Янцзы праз вусце возера. Аб'ём вады, якая штогадова выліваецца з Паянху ў Янцзы, перавышае агульнае сцёкавае цячэнне Хуанхэ, Хуайхэ і Хайхэ разам узятых.