Да 2015 года Кітай плануе запусціць у космас другую кітайскую касмічную лабараторыю "Цяньгун-2". Пра гэта заявіў сёння начальнік канцылярыі Кітайскай праграмы пілатуемай касманаўтыкі Ван Чжааяа на брыфінгу, які быў наладжаны Прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР.
Паводле паведамлення, разам з праектам "Цяньгун-2" паралельна прасоўваецца таксама праект пілатуемай арбітальнай станцыі. Паводле яго слоў, усе работы паспяхова выконваюцца па плане.
У Кітаі пастаўлена мэта, як мяркуецца, у 2018 вывесці на арбіту галоўны модуль касмічнай станцыі эксперыментальнага значэння, і прыкладна ў 2020 г. завяршыць будаўніцтва пілатуемай касмічнай станцыі, праінфармаваў Ван Чжааяа, дадаўшы, што ў бліжэйшыя некалькі гадоў у адпаведнасці з патрэбамі мэтавай працы ў краіне будзе ажыццёўлена некалькі запускаў грузавых касмічных караблёў і пілатуемых касмічных караблёў. -0 -